Канцэрт Старога Ольса

14 лютага ў ДК прафсаюзаў адбыўся сольны канцэрт гурту “Стары Ольса”. Поўная зала слухачоў па заканчэнні канцэртнай праграмы не хацела доўга адпускаць музыкаў — цёплая атмасфера, цудоўная музыка, прафесійнае выкананне. Кіраўнік гурту Зміцер Сасноўскі са сцэны павіншаваў усіх з днём закаханых, пажадаў усім быць закаханымі і мець плён ад гэтага кахання. Аснову выступаў гурту склалі кампазіцыі з “Полацкага сшытку”. Гучалі таксама вядомыя і любімыя публікай танцы і песні.

У гэтым годзе “Стары Ольса” плануе выдаць альбом, прысвечаны “Полацкаму сшытку”, пры падтрымцы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” (якое аказала дапамогу і ў арганізацыі згаданага канцэрту), а мецэнатам праекту будзе выступаць Ірэна Каляда-Смірнова (ЗША).

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў