Святкаванне 90-х угодкаў абвешчання незалежнасці Беларусі

Аддзелы Беларуска-Амерыканскага Задзіночання ў Нью-Ёрку і Нью-Джэрзі ладзяць сумеснае святкаванне 90-х угодкаў абвешчання незалежнасці Беларусі, якое адбудзецца 30 сакавіка 2008 году ў Нью-Брансўіку (Нью-Джэрзі) у гатэлі Гаят-Рыджэнсы па адрасу:

Hyatt Regency Hotel, 2 Albany Street, New Brunswick, NJ 08901. У праграме: ўрачыстая акадэмія, банкет і канцэрт з удзелам Трыё сям’і Казак. Пачатак імпрэзы у 12.30.

Перад імпрэзай адбудзецца набажэнства ў царкве сьв. Маці Божай Жыровіцкай БАПЦ (пачатак а 10:00 раніцы) па адрасу: 9 River Road, Highland Park, NJ. Даезд аўтобусам з аўтастанцыі NY-NJ Port Authority Bus Terminal да New Bruswick/Hyatt Regency; час у дарозе: каля 50 хвілін.

Паводле інфармацыі http://zbma.net/

‹‹ на галоўную | у архіў