Вечарына памяці Кастуся Акулы

19 лютага ў сядзібе Таварыства беларускай мовы адбудзецца вечарына памяці, прысвечаная вядомаму дзеячу беларускай эміграцыі, пісьменніку Кастусю Акулу.

У вечарыне бяруць удзел вядомыя пісьменнікі і гісторыкі Беларусі: Уладзімір Арлоў, Вольга Іпатава, Аляксей Марачкін, Лідзія Савік, Алесь Пашкевіч, Валянціна Трыгубовіч. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і ГА “Таварыства беларускай мовы”. Пачатак у 18.30, уваход вольны. Адрас: г. Мінск, вул. Румянцава, 13.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў