Канцэрт Старога Ольсу ў Мінску

14 лютага ў ДК прафсаюза (ст.м. Кастрычніцкая) адбудзецца сольны канцэрт гурта Стары Ольса. Аснову выступаў гурта будуць складаць кампазіцыі з Полацкага сшытка. У гэтым годзе Стары Ольса плануе выдаць альбом прысвечаны Полацкаму сшытку пры падтрымцы МГА ЗБС “Бацькаўшчына”, а мецэнатам праекту будзе выступаць Ірэна Каляда (ЗША). Пачатак выступу а 19 гадзіне.

Полацкі сшытак – адзін з буйнейшых музычных помнікаў усходнееўрапейскага Барока. Датуецца ён 1640 годам. Славуты рукапіс, знойдзены вядомым даследнікам Адамам Мальдзісам у Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве, паходзіць з вёскі Астрамечава на Берасцейшчыне і вызначаецца яркімі танцавальнымі і лірычнымі мелодыямі. Музыка гэтага збору яскрава сведчыць пра шырокае бытаванне агульнаеўрапейскіх музычных жанраў, пра багацце і разнастайнасць рэпертуару тагачасных беларускіх музыкаў.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў