Падведзены выніку конкурсу сярод настаўнікаў
3 лютага ў Мінску былі падведзены вынікі конкурсу адукацыйных матэрыялаў «Ноўтбук для актыўнага настаўніка» і адбылася ўзнагарода пераможцаў конкурсу. Распавядае арганізатар конкурсу Тамара Мацкевіч: “Гэта першая спроба правядзення такога конкурсу грамадскімі арганізацыямі, у ім прыняло ўдзел больш за 30 настаўнікаў з розных куткоў Беларусі. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыскамі, кніжкамі, якія былі перададзены арганізатарам конкурсу”.
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” склала адмысловы прызавы фонд – невялічкую бібліятэку з нядаўна надрукаваных кніг кожнаму з настаўнікаў-пераможцаў, сярод якіх зборнік перакладаў п’ес замежных драматургаў “Лялечны дом”, зборнік драматургіі беларускай эміграцыі ХХ стагоддзя “Урачыстасць у садзе”, кніга Вольгі Грыцук “Мы стваралі сваю Беларусь”, альбом з малюнкамі дзяцей. Інфармацыйную падтрымку конкурсу аказаў сайт http://nastaunik.info. Па выніках конкурсу быў выдадзены дыск з матэрыяламі пераможцаў.
|