У Менску пройдзе тэлемост з Ватыканам

1 сакавіка беларускія каталікі ўпершыню возьмуць удзел у малітоўным тэлемосце Мінск-Ватыкан з удзелам Папы Рымскага Бенедыкта XVI.

Правядзенне тэлемоста прымеркаванае да VI Еўрапейскаму дня студэнтаў універсітэтаў. Мерапрыемства пачнецца а 18 гадзіне ў мінскім Архікафедральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

“Тэлемост з Святым Пасадам праводзіцца штогод падчас Вялікага паста, каб у малітве ружанца моладзь у розных кутках планеты звязалася з Святым бацькам”, – растлумачылі ў курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

У гэты год у малітве з сваімі аднагодкамі, якія разам з Бенедыктам XVI збяруцца ў зале Паўла VI у Ватыкане, будуць удзельнічаць маладыя людзі з Беларусі, Румыніі, Італіі, Францыі, Гішпаніі, Вялікабрытаніі, ЗША, Кубы, Бразіліі і Эквадора.

Паводле БЕЛТА

‹‹ на галоўную | у архіў