Беларусь страціла мільёны даляраў

Страты Беларусі ў сувязі з пратэстам польскіх мытнікаў і сітуацыяй на польска-беларускай мяжы сягаюць дзесяткаў мільёнаў даляраў.

Начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства транспарту Сяргей Нягрэй падкрэслівае, што на мяжы па польскім баку знаходзяцца прынамсі тры тысячы аўтамабіляў. Суткі прастою аднаго грузавіка каштуе фірме-перавозчыку 300 даляраў.

“Страты ў эканоміцы Беларусі – гэта страчаны прыбытак ад транзіту, страты ў гандлі ды сферы абслугоўваньня. Агулам для цэлай краіны гэтая сума значна большая,” – падкрэсьлівае Сяргей Нягрэй.

Паводле Беларускай асацыяцыі міжнародных аўтаперавозчыкаў, у Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях крызіс на мяжы адмоўна ўплывае на дзейнасць і прыбытак 300 фірмаў.

Паводле ІА “Интерфакс-Запад”

‹‹ на галоўную | у архіў