диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Збор сродкаў на кнігу Барадуліна

Абвешчаны збор сродкаў на выданне ў серыі “Беларускі кнігазбор” выбраных твораў народнага пісьменніка Беларусі, намінанта на Нобелеўскую прэмію Рыгора Барадуліна. Падтрымаць гэтую кнігу сваім рублём – справа гонару кожнага.

“Беларускі кнігазбор” – гэта праект, які не мае аналагаў у гісторыі нацыянальнага кнігавыдавецтва. У гэтай цудоўна складзенай і густоўна аздобленай серыі ўжо выйшаў 41 том. Атрымліваецца сапраўдная бібліятэка беларускай класікі. Але, каб справа рухалася далей, выдавецтву неабходная фінансавая падтрымка.

Зараз у “Кнігазборы” ўжо падрыхтаваныя да друку “Выбраныя творы” Р. Барадуліна. Выданне кнігі плануецца ў красавіку-траўні 2008 г. У гэты том аб’ёмам 640 старонак увойдуць лепшыя вершы, паэмы і проза Барадуліна, а таксама зробленыя ім пераклады з Уільяма Шэкспіра, Джорджа Байрана, Федэрыка Гарсія Лоркі ды іншых паэтаў.

“Выданне сур’ёзнай класічнай літаратуры ўсюды з’яўляецца стратным, – кажа дырэктар “Кнігазбору” Генадзь Вінярскі. – Выпуск класікі магчымы толькі пры шырокай падтрымцы грамадскасці. Для таго, каб кнігу змаглі набыць студэнты, пенсіянеры, работнікі культуры, мы ўсялякімі сродкамі змяншаем яе сабекошт, у тым ліку з дапамогай спонсарскіх грошай”.

Спонсарам “Выбраных твораў” Рыгора Барадуліна можа стаць не толькі буйная камерцыйная фірма, але і любы грамадзянін Выдавецтва гарантуе мэтавае выкарыстанне грошай і фінансавую справаздачу. Па жаданню ахвярадаўцы, яго імя (ці назва арганізацыі) будуць згаданы на старонках кнігі.

Тым, хто жадае сваім рублём падтрымаць гэты праект, прапануецца звяртацца ў выдавецтва “ Кнігазбор” па тэлефонах: +375 17 204-86-97 (Мінск), +375 29 772-19-14 (МТС), +375 29 912-83-86 (Velcom).

Паводле “Салідарнасці” (www.gazetaby.com)

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович