Выстава “Жодзінцы”

6 лютага а 18-й гадзіне ў Мастацкай галерэі Беларускага Саюза мастакоў (Менск, вул. Казлова, 3) адбудзецца літаратурна-мастацкая імпрэза і адкрыццё выстаўкі “Жодзінцы”.

Удзел возьмуць мастак, старшыня МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Аляксей Марачкін, Уладзімір Сіўчыкаў, Аляксандр Ксяндзоў, Валеры Славук, Алесь Аркуш, Мікола Андруковіч, Уладзімер Гладкевіч, Віктар Зайцаў, Мікола Крайко, Аляксандр Фралянкоў, Мікола Шышлоў, Ігар Марачкін і іншыя.

Выставу, якая ўжо экспанавалася ў Жодзіне, Полацку, Наваполацку і рэпрэзентавала 20 мастакоў, мяркуецца паказаць яшчэ ў Горках і ў Лагойску.

Інфармацыйны цэнтр “МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

‹‹ на галоўную | у архіў