диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

“Прэм’ер Тузін-2007” – першы рэліз году

Песеннай справаздачай мінулага 2007 г. стала чарговая складанка музычнага партала “Прэм'ер Тузін-2007”, з’яўленне якой у продажу чакаецца ўжо пры канцы студзеня.

Працягваючы традыцыі папярэдніх “тузіноўскіх” выданняў, новы “Прэм’ер” мае выйсці ў падвойным мультымедыйным фармаце – агулам 42 песні, што падзеленыя на дзве секцыі.

Першая дванаццатка песень вызначаная выніковым слухацкім галасаваннем у папулярным хіт-парадзе “Тузіна Гітоў”. Збольшага гэтая секцыя выглядае досыць традыцыйна – у справаздачны склад лепшых песень 2007 г. увайшлі новыя хіты вядомых рок-гуртоў “N.R.M.” (дарэчы іх песня “Менск-Мінск” была прызнаная за песню году на “Тузіне”), “Krama”, “ZET”, “IQ48”. Некаторай нечаканасцю стаў выхад у лік “фіналістаў” блюзавай каманды “NESTARы Band”, арт-фолькавай “OSIMIRA” і рэінкарнаваных экс-Цмокаў – гурта “Band A”. Таксама на меркаванне слухачоў вартымі першай “дванаццаткі” стала таямнічая каманда Пятра Елфімава “PitBull”, сярэднявечны “Рокаш” і бярозаўскі “:B:N:”, магілёўскі “Tav.Mauzer”, гомельскі “Бан-Жвірба”.

Важкі дадатак да першай дванаццаткі – MP3-cекцыя, што ўтрымлівае яшчэ 30 найбольш цікавых песень 2007 г. з хіт-параду “Тузіна Гітоў”.

Аўтарамі музычных вынікаў году на “Тузіне Гітоў” сталі не толькі наведнікі парталу (па статыстычных звестках іх колькасць цягам 2007 г. склала блізу 200.000 чалавек). Традыцыйна да падвядзення вынікаў рэдакцыяй запрашаюцца вядомыя і аўтарытэтныя беларускія музычныя аналітыкі. Гэтым разам вызначаць лепшых дапамагалі прадстаўнікі ўсіх айчынных лэйблаў – Віктар Гольцаў (“Go-Records”), Віталь Супрановіч (“BMAgroup”), Уладзімір Максімкаў (“Vigma”), Вячаслаў Гулевіч (“Новая музычная кампанія”), Мікалай Сапуноў (“West Records”).

Рэдакцыя музычнага парталу “Тузін Гітоў” заўжды падкрэслівала, што галоўнай мэтай дзейнасці іх інтэрнэт-праекту з’яўляецца аніяк не вызначэнне “лепшых з лепшых”, а найперш, прапаганда сучаснай беларускамоўнай музыкі і стварэнне эфектыўных магчымасцяў выйсця да слухачоў для маладых выканаўцаў. Разам з тым празрыстасць, узважанасць і грунтоўнасць падвядзення музычных вынікаў разам з наведнікамі і музычнымі экспертамі дае падставы разглядаць “Прэм’ер Тузін” як аб’ектыўную і незалежную музычную прэмію. Прэмію, што магчыма нават дыктуе “шорт-ліст” самых буйных музычных рок-феставаляў і каранацыяў. Прэмію, што прэтэндуе стаць неўзабаве галоўнай альтэрнатыўнай музычнай цырымоніяй, няхай пакуль і інтэрнэтавай.

Паводле “Тузін Гітоў” (music.fromby.net)

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович