Маўглі загаворыць па-беларуску
У Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача пачаліся рэпетыцыі спектакля “Маўглі” па матывах “Кнігі джунгляў” Кіплінга. Тэкст перавяла на беларускую мову Жана Лашкевіч.
У васьмідзесятыя гады мінулага стагоддзі беларускі ТЮГ ужо звяртаўся да “Кнігі джунгляў”. Старэйшае пакаленне гледачоў памятае поспех тэатральнай гісторыі аб Маўглі. Але будучая прэм’ера нічым не нагадвае стары спектакль.
Паводле БЕЛТА
|