Калядная атака на Tut.by
Дзесяткі тысяч беларусаў і тысячы прапрыемстваў пацярпелі ў выніку найбуйнейшай у гісторыі краіны хакерскай атакі.
Задума зламыснікаў была даволі простая: атаку запланавалі на выходныя, калі большасці спецыялістаў няма на працы. Для карыстальнікаў гэта выглядала як рэзкае замаруджванне загрузкі старонак. Наступствы маглі быць і больш разбуральнымі, калі б не ўмяшальніцтва беларускіх і расійскіх спецыялістаў. На тое, каб даць рады атацы, спатрэбілася 4 гадзіны.
Юры Зісер, генеральны дырэктар інтэрнэт-парталу Tut.by распавёў: “Механізм такі: з дапамогай вірусаў тысячы кампутараў па ўсім свеце замбуюцца, у пэўны момант ім можна даць каманду і яны пачынаюць дасылаць фальшывыя запыты на зададзены сэрвер. Інакш кажучы, нас замовілі”.
Вячаслаў Тальянаў, начальнік аўтаматызаваных сістэм кіравання беларускай фірмы: “Ёсць так званая DOS-атака, “задосіць” машыну, як у хакераў называецца – гэта як атрымаць медаль на Алімпійскіх гульнях. Калі, можа, і не патрэбная гэтая інфармацыя, але сам факт сказаць: а вось я затакаваў і задосіў Tut.by…”
Матэрыяльную шкоду ад атакі яшчэ належыць падлічыць. Ужо вядома, што ў аднаго з беларускіх прадпрыемстваў з?за непаладак у сетцы пад пагрозай зрыву апынуўся кантракт на мільёны даляраў. Кіраўніцтва інтэрнэт?парталу мае намер падаць заяву ва ўпраўленне “К” — гэта падраздзяленне МУС адмыслова створанае для барацьбы са злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій.
Паводле ont.by, tut.by
|