диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Прадпрымальнікі рыхтуюцца на плошчу

Індывідуальныя прадпрымальнікі рыхтуюцца да новых пратэстаў супраць прэзідэнцкага ўказу № 760. Лідэры прадпрымальніцкага руху заявілі пра намер выйсці на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску 10 студзеня а 12-й гадзіне.

Ад 1 па 15 студзеня прадпрымальнікі аб’явілі страйк, які адбываецца ў форме вымушанага адпачынку з нявыплатай падаткаў і арэнднай платы. Аднак у мінулыя выходныя частка гандляроў выйшла на працоўныя месцы.

Паводле актывіста прадпрымальніцкага руху Алега Шабетніка з Рэчыцы, эфект ад гэтай акцыі пратэсту быў бы адчувальным, калі б прадпрымальнікі больш актыўна спынілі працу найперш у Мінску і абласных цэнтрах: “Людзі ж тэлефанавалі, многія загружаюцца на Ждановічы. У некага сябры, знаёмыя. Працэнтаў 30 у іх не працуе. А ў нас, наадварот, працэнтаў 30 працуе. Спачатку людзі трымаліся, трымаліся, а потым нейкая частка людзей выйшла, у якіх не было найманых асобаў. У каго былі, здаецца, пакуль яшчэ не працуюць”.

Аднак прадпрымальнікі збіраюцца прыехаць 10 студзеня ў Мінск на Кастрычніцкую плошчу. А. Шабетнік сказаў: “На плошчы трэба адстойваць свае правы і каб гэта было бачна, што прыехалі людзі. А не проста, што яны ня выйшлі на працу, як у нас аб’явілі, што холадна, падаткі не заплацілі, яшчэ нешта. Выйсці менавіта туды, на плошчу. Адтуль чыноўнікі, магчыма, і ўбачаць”.

Паводле актывіста прадпрымальніцкага руху Віктара Калея, бізнесоўцы, якія выйдуць на Кастрычніцкую плошчу 10 студзеня, будуць зноў патрабаваць адмены пункта 1.1 прэзідэнцкага ўказу №760. Ён забараняе ад 1 студзеня наймаць на працу асобаў, якія не ёсць блізкімі сваякамі.

Лідэр кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў сказаў: “Таму зачыненыя павільёны. Па нашых дадзеных каля 60 тысяч ужо не працуе найманых, развіталіся з рынкам. Астатняя частка яшчэ пад пытаннем, недзе тысяч каля 100”.

Сябра каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў сказаў: “Гэта будзе сустрэча прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы. Ніхто ніякіх заявак не падаваў. Там поўнасцю каток залілі. Усю плошчу яны ўжо паспелі заліць. Раней яны толькі частку залівалі. Але ўсё роўна прадпрымальнікі там будуць. Яны ведаюць, ужо не 30 працэнтаў, а значна большая частка”.

Паводле радыё “Свабода” (www.svaboda.org)

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович