Збор сродкаў на помнік Сапегі ў Слоніме

На пачатку будучага году Таварыства беларускай мовы адчыніць рахунак для збору сродкаў на помнік канцлеру ВКЛ Льву Сапегу ў Слоніме. Праект помніка ўжо падрыхтаваны беларускім скульптарам Іванам Міско. Для рэалізацыі праекту неабходна сабраць 30 мільёнаў рублёў. Каб прыспешыць працэс, ТБМ вырашала заангажаваць у збор сродкаў грамадзкасць.

Рашэнне аб размяшчэнні ў Слоніме помніка Льва Сапегі было прынятае ў Міністэрстве культуры ў 2005 г. Адна з слонімскіх плошчаў называецца ў гонар Сапегі, а ў краязнаўчым музеі захаваныя экспанаты з эпохі канцлер, які з 1586 г. быў уладальнікам гораду.

Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica/by)

‹‹ на галоўную | у архіў