Прадпрымальнікі страйкавалі
19 снежня адбыўся агульнарэспубліканскі страйк індывідуальных прадпрымальнікаў. У ім узялі ўдзел каля 80 тысяч. Пра гэта паведаміў лідэр грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў “Перспектыва” Анатоль Шумчанка.
Асноўныя патрабаванні індывідуальных прадпрамальнікаў – адмена ўказу 760, які забараняе прадпрымальнікам наймаць на працу не сваякоў, спыненне рэпрэсіяў супраць прадпрымальнікаў, сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.
Паводле А. Шумчанкі, прадпрымальнікі страйкавалі на шэрагу менскіх рынкаў – “Дынама”, “Ждановічы”, “Люстэрка”, “Паркінг”, “Чэрвеньскі”, “Атлантык”, “Уручча", “Экспабел”, “Эўропа”, “Купалаўскі”, “Рыга”.
Страйк падтрымалі большасць рэгіёнаў – Гомель, Брэст, Магілёў, Гродна. У Магілёве дробныя гандляры выйшлі на плошчу Леніна.
Паводле радыё “Свабода” (www.svaboda.org)
|