Беларускія каталікі прымуць удзел у тэлемосце з Папам Рымскім
Беларускія каталікі ў пачатку сакавіка наступнага года прымуць удзел у тэлемосце з Папам Рымскім. Бенедыкт XVI будзе размаўляць з жыхарамі некалькіх еўрапейскіх краінаў. Пра гэта паведаміў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч.
Паводле яго словаў, у 2008 г. плануецца прыезд у Беларусь дзяржаўнага сакратара Ватыкана. “Гэты візіт вельмі важны для каталікаў Беларусі і для дзяржавы”, — сказаў Кандрусевіч.
Таксама стала вядома, што на каталіцкія Каляды ўпершыню ў Мінску каля Архікафедральнага сабора адбудзецца святочны феерверк. Ён будзе суправаджацца музыкай Ёгана Себасцьяна Баха.
Паводле ІА “Интерфакс-Запад”
|