Памяць Янкі Брыля ўшануе мемарыяльная дошка
Мінгарвыканкам прыняў рашэнне пра ўшанаванні памяці народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля.
Афіцыйны дакумент вызначае: “Усталяваць на доме №78 на праспекце Машэрава ў Менску, дзе жыў Янка Брыль, мемарыяльную дошку з наступным тэкстам: “У гэтым доме жыў народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль.”
Ініцыятыва ўшанавання памяці Янкі Брыля належыць Таварыству беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа, у падтрымку адпаведнага звароту свае подпісы паставілі болей за тысячу грамадзян Беларусі.
Ён ўхваляе рашэнне Мінгарвыканкама і лічыць, што будзе справядліва, калі ўлады падтрымаюць прапанову ў справе ўшанавання памяці Янкі Брыля і ў назве ягоным імём вуліцы ў Мінску.
А. Трусаў нагадвае, што 30 лістапада дэпутаты Мінскага гарсавета ў другі раз разглядзелі гэтую прапанову ТБМ і пагадзілiся з ёй.
“Цяпер Мінгарвыканкам павінен канкрэтна вызначыць дзе ў Мінску будзе вуліца імя Янкі Брыля”, – гаворыць А. Трусаў.
Паводле радыё “Свабода” (www.svaboda.org)
|