Штамп на выезд за мяжу адменены
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра скасаванне дазвольнага штампу ў пашпарце “на выезд за межы Беларусі”. Пра гэта паведаміў на паседжанні Палаты прадстаўнікоў дэпутат Сяргей Маскевіч.
Такім чынам, пасля Новага году, для таго, каб трапіць за межы Беларусі, грамадзянін мусіць мець толькі дзейсны нацыянальны пашпарт.
Нагадаем, раней у пашпарце павінен быў быць пастаўлены адмысловы штамп, які дазваляў “выезд ва ўсе краіны свету”.
Дзеля кантролю за выездам ад 2008 г. будзе створана адмысловая база “невыязных”. Трапіць за мяжу не змогуць больш за 100 000 чалавек, якія будуць унесеныя ў гэтую базу.
Пра вяртаньне дзяржаўнай пошліны, заплачанай грамадзянамі за дазвол на выезд, не можа ісці размовы. Пра гэта паведаміла начальніца дэпартаменту па грамадзянству і міграцыі МУС Лідзія Іванчыкава.
Паводле радыё “Рацыя” (www.racyja.com) і радыё “Свабода” (www.svaboda.org)
|