Кніга меркаванняў беларускіх эліт
Адзіная рэгіянальная прэзентацыя спецпраекта “ARCHE” “Беларусь: ні Еўропа, ні Расія. Меркаванні беларускіх эліт” адбудзецца ў Гродне 20 снежня. Гэта кніга, створаная з удзелам 30 палітычных, грамадскіх і культурных дзеячаў Беларусі (Аляксандр Мілінкевіч, Вольга Абрамава, Вячаслаў Кебіч, Сяргей Касцян, Валеры Фралоў, Усевалад Янчэўскі ды іншыя).
Прэзентацыя пройдзе ў межах “Гродзенскага Калегіума”, заснаванага рухам “За свабоду”. Удзел у ёй возьмуць рэдактар “ARCHE” Валерка Булгакаў і эксперт-палітолаг Віталь Сіліцкі.
Пачатак – у 18.30 па адрасе: вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). Уваход вольны.
Паводле радыё “Рацыя” (www.racyja.com)
|