диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

У Беларусі прайшлі акцыі пратэсту супраць адмены ільготаў

Акцыі пратэсту прайшлі ў Мінску, Гомелі, Брэсце, Магілёве і іншых гарадах Беларусі. Так, у сталіцы каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі “народныя дэпутаты” забралі ільготныя талоны ў студэнтаў.

Талоны ў студэнтаў прымалі двое ўдзельнікаў акцыі з шыльдамі “Народны дэпутат”. Узамен яны выдавалі моладзі маскі з вушамі зайцоў, моркву і капусту. Хлопцы і дзяўчаты начаплялі маскі і грызлі гародніну. Пасля яны вадзілі карагоды вакол елкі, усталяванай каля бібліятэкі.

У Магілёве, на пляцоўцы перад будынкам гарадскога цэнтра культуры і адпачынку, прайшоў пікет супраць адмены ільготаў. У пікеце ў Магілёве ўзялі ўдзел 10 чалавек, якія разгарнулі плакаты з надпісамі: “Не пазбаўляйце школьнікаў ільготаў”, “Ветэраны вартыя лепшага жыцця”, “Эканомія на бедных і рост коштаў — ганьба ўладзе”. Пікет праходзіў з 14 да 15 гадзін. Падтрымаць пікетчыкаў прыйшлі тры дзесяткі грамадскіх актывістаў — у асноўным, пажылыя грамадзяне. Яны трымаліся ўбаку ад удзельнікаў акцыі і раздавалі мінакам газету “Товарищ”.

У Гомелі, на пляцоўцы каля Дома культуры глухіх, прайшоў мітынг супраць адмены ільготаў. Мерапрыемства было несанкцыянаваным – гарадскія ўлады адмовілі заяўнікам у яго правядзенні. На мітынгу прысутнічалі прыкладна 100 чалавек, большасць якіх пенсіянеры. Пенсіянеры абмеркавалі праблему адмены ільготаў, нізкіх пенсій і заробкаў, а таксама задалі хвалюючыя іх пытанні прысутным на мітынгу супрацоўнікам міліцыі і спецслужбаў. Людзі чакалі з’яўлення арганізатараў, але апрача пенсіянераў, міліцыянераў і некалькіх студэнтаў да ДК глухіх ніхто не прыйшоў, таму праз 45 хвілін прысутныя разышліся.

Прадстаўнікі аб’яднаных дэмакратычных сіл Брэста маюць намер абскардзіць адмаўленні гарвыканкама ў правядзенні 16 снежня на стадыёне “Лакаматыў” пікетаў супраць адмены сацыяльных ільготаў. Свае адмаўленні прадстаўнікі ўлады матывавалі тым, што дадзены аб'ект прадстаўлены спартыўнаму клубу “Вікторыя-86” для правядзення ў снежні 2007 г. турніраў па футболе. Паводле слоў І. Маслоўскага, падставай для скаргі будзе дакументальна зафіксаваная на фота і відэа сітуацыя на стадыёне “Лакаматыў” 16 снежня ў тыя гадзіны, калі планаваліся акцыі пратэсту.

Нагадаем, што закон аб адмене ільготы для многіх катэгорый грамадзян уступіў ў сілу 17 снежня. Акцыі пратэсту ў сувязі з гэтым планаваліся 16 снежня ва ўсіх абласцях Беларусі, аднак з 800 заявак на правядзенне сацыяльных пікетаў улады задаволілі толькі дзве – у Магілёве і Оршы.

Паводле радыё “Рацыя” (www.racyja.com)

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович