У Гродне забаранілі рэкламу беларускамоўных груп у садках
З 17 снежня ў Гродне забаранілі рэкламу беларускамоўных садкоў у тралейбусах. Кіраўніка Бацькоўскага камітэта Ігара Кузмініча выклікалі на размову у аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкаму.
Ён спадзяецца высветліць сітуацыю з рэкламай на сустрэчы з загадчыкам аддзела адукацыі Сяргеем Блажэем. Па словах Ігара Кузмініча, гэта была самая дзейсная рэклама. На працягу тыдня яму патэлефанавала больш за дзесятак чалавек.
Нагадаем, рэклама пра стварэнне беларускамоўнай групы ў дзіцячым садку з’явілася 10 снежня ў гродзенскіх газетах, а таксама грамадскім транспарце і на рынках горада.
Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)
|