17 міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму захавання прыроднага наваколля
У лістападзе 2007 – студзені 2008 г. Праграма ААН па праблемах наваколля (ЮНЕП) праводзіць 17-ы конкурс дзіцячых малюнкаў на тэму захавання прыроднага наваколля – “Змены клімату: нашы дзеянні, скіраваныя на змяншэнне негатыўных уплываў”.
Малюнкі мусяць адлюстроўваць канкрэтныя дзеянні, напрыклад: выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі, выкарыстанне энергазберагальных прыладаў, сумеснае выкарыстанне аўтамабіляў, падтрымка грамадскага транспарту, пасадка дрэваў і г. д. Правілы і ўмовы конкурсу. Фармат малюнкаў — А3 альбо А4. На зваротным баку малюнка павінны быць напісаны поўнае імя, дата, месяц, год нараджэння, поўны адрас, адрас электроннай пошты, тэлефон. Стыль і тэхніка выканання прац вольныя. Не прымаюцца працы, якія ўдзельнічалі ў іншых конкурсах, працы не павінныя ўтрымліваць ніякіх словаў і апісанняў. Прымаюцца толькі арыгіналы. Малюнкі мусяць быць дасланыя ў рэгіянальны офіс ЮНЕП у Жэневе. Тэрмін дасылкі да 15 студзеня 2008 г.
Падрабязная інфармацыя — на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
Паводле “Нашай Нівы” (www.nn.by)
|