Беларусы купілі амаль тону золата
Насельніцтва Беларусі сёлета за адзінаццаць месяцаў набыло амаль тону залатых мерных зліткаў, а дакладней – 972,7 кілаграма. Усяго ў банках было куплена за згаданы час 38 тысяч 408 штук зліткаў паведаміў прэс-сакратар Нацыянальнага банка Міхаіл Журавовіч.
Як і раней, найбольшай папулярнасцю ў людзей карыстаюцца 10-грамовыя зліткі, якіх куплена за 11 месяцаў 9845 штук (больш за 25 працэнтаў ад агульнай колькасці). Кілаграмовых брусоў, кошт якіх на сёння заважвае на 58 мільёнаў 220 тысяч, прададзена 143 штукі, а таксама 138 зліткаў па паўкілаграма.
Агульная вага набытых насельніцтвам за студзень-лістапад плацінавых мерных зліткаў склала 10,35 кілаграма (набыта 577 штук). Між іншым, з пачатку рэалізацыі банкамі плаціны яе куплена 32,63 кілаграма. Першае месца тут за пяці- і дзесяціграмовымі зліткамі, якіх прададзена па 209 штук. На паўкілаграмовыя зліткі, якія цягнуць на 53 мільёны 180 тысяч рублёў, запалу хапіла сёлета пакуль толькі ў двух пакупнікоў.
Што датычыцца сярэбраных зліткаў, то абём іх продажу за 11 месяцаў склаў 371,67 кілаграма (4198 штук). Як і ў выпадку з золатам, найбольшы попыт тут – на 10?грамовыя зліткі. Праўда, знайшліся і тыя, хто купіў кілаграмовы злітак з серабра, – іх прададзена 110 штук.
Паводле Звязды
|