Новы год у Нью-Ёрку

Беларуская грамада Нью-Ёрка запрашае на святкаванне Новага Года, якое адбудзецца ў грамадскай зале сабору св. Кірылы Тураўскага па адрасе 401 Atlantiс Ave. у Брукліне.

Вас чакае добрая музыка ў выкананні Алеся Казака, Валянціны Пархоменка і Вольгі Казак, смачныя стравы і вясёлыя забавы да самай раніцы. Кошт квітка $75 для дарослых. Прадугледжаны скідкі для дзяцей да 14 гадоў і семяў з 4 чалавек і болей.

Пачатак святкавання а 10-й вечара 31 снежня.

Даезд цягнікамі падземкі А, G, C. да прыпынку Hoyt Schermerhorn.

Чэкі дасылайце на адрас: 401 Atlantic Ave. Brooklyn, NY 11217 і выпісвайце на імя N. Saganovich з паметкаю Новы год.

Тэлефоны для даведак:
М. Сагановіч (347)-668-3387
C. Пятровіч (718)-265-3648 (18.00-20.00)

Паводле belmov.org

‹‹ на галоўную | у архіў