Прадпрымальнікі спыняюць дыялог з уладамі
Актывісты прадпрымальніцкага руху Аляксандр Талстыка і Руслан Луцэнка
заяўляюць, што прадпрымальнікі спыняюць дыялог з уладамі , пакуль ня будуць
вызваленыя ўдзельнікі акцыі пратэсту 10 снежня.
Сустрэча прадпрымальнікаў з дзяржаўнымі чыноўнікамі запланаваная на 19
снежня.
Мы пацвярджаем, што гатовыя весці перамовы. Аднак у звязку з грубымі
парушэннямі нашых правоў на свабоду сходаў мы патрабуем неадкладна вызваліць
і апраўдаць асуджаных актывістаў прадпрымальніцкага руху, – гаворыцца ў
заяве прадпрымальнікаў.
Нагадаем, што актывістаў прадпрымальніцкага руху Віктара Гарбачова асудзілі
на 15 сутак, Віктара Калея – на 10, Аляксандра Цацуру – на 10, Аляксандра
Макаева – на 7 сутак.
Паводле радыё Свабода (www.svaboda.org)
|