Святкаванне Новага году беларусаў ЗША

Шаноўныя сябры! Згуртаванне Беларускай Моладзі ў Амерыцы запрашае Вас на святкаванне Новага Году.

Навагодняя імпрэза адбудзецца: 104-29 Atlantic Ave., Richmond Hill (Queens), NY 11418-2930. Даезд цягніком J да прыпынку 104 Street, прайсці тры кварталы.

Вас будуць чакаць Дзед Мароз са Снягуркай, касцюміраваны баль-конкурс на лепшы касцюм з шыкоўным прызам пераможцам, беларуская атмасфера, цудоўная музыка, вясёлыя танцы, смачныя стравы, добрыя напоі, а таксама прыемныя знаёмствы!

Пачатак імпрэзы а 10 гадзіне вечара, 31 снежня 2007 г.

Кошт квітка – 60 даляраў. Месцы замаўляйце, даслаўшы чэк на імя сп. Гражыны Залеўскай на адрас: Zaleuskaya Hrazhyna, 1070 Ocean View Avenue, Apt. 1D, Brooklyn, NY, 11235.

Кантактныя тэлефоны:
Андрэй Чыж 718-759-7920
Гражына Залеўская 347-543-8516
Мікіта Агароднік 718-838-0884
Андрэй Мядзведзік 609-635-0399
Мікола Цімашэнка 609-510-3976

Мы запрашаем усіх, незалежна ад узросту. Будзем святкаваць разам! Прыходзьце, і прыводзьце сваіх сяброў і знаёмых!

Паводле zbma.net

‹‹ на галоўную | у архіў