Каляды ў Вялікабрытаніі

У суботу 15 снежня ў 15.00 беларусы Вялікабрытаніі запрашаюць на святкаванне Калядаў.

Свята адбудзецца ў Беларускім рэлігійным і культурным цэнтры. (39 Holden Road, London, N12 8HS, бліжэйшая станцыя Woodside Park, Northern Line).

Калядная праграма будзе складацца: размову пра Батлейку, сучаснае прадстаўленне Батлейкі, песні і вершы і шмат цікавага. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх ахвотных.

Акрамя гэтага, яны адзначаюць, што гэта ўнікальная магчымасць сабрацца разам і паразмаўляць у сяброўскай атмасферы над бакалам ці іншых напояў. Усе ўнёскі ежай ці напоямі вітаюцца.

Паводле belarusians.co.uk

‹‹ на галоўную | у архіў