диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Выстава Купавы да юбілею Купалы і Коласа

“Постаці зямлі беларускай” – пад такой назвай ад 4 снежня ў мінскай галерэі “Артблік” працуе выстава мастака, сябра Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Міколы Купавы. Яна прысвечана 125-годдзю нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

На вернісажы прадстаўлена каля 30 літаграфій і лінарытаў. Наведвальнікі адзначаюць, што ўсе творы прасякнуты цеплынёй і любоўю да роднага краю і песняроў беларускай зямлі.

“Я зрабіў падборку графічных прац, звязаных з жыццём і творчасцю славутых беларускіх літаратараў. Гэта гравюры, літаграфіі з выявамі краявідаў вёсак Вязынка Акінчыцы, Смольня, Віленскай чыгуначнай калоніі, дзе быў дом нявесты Коласа, Мікалаеўскай карчмы, дому Коласа ў Мінску ды іншыя працы”, – сказаў на адкрыцці выставы М. Купава.

Творы мастака сёлета тройчы экспанаваліся ў Беларусі: у вёсцы Баравая Дзяржынскага раёна, у Стоўбцах, у Менскай кавярні “Добрыя мыслі” і адзін раз у ЗША. Выстава ў “Артбліку” дапоўнена акварэльнымі творамі.

Павіншаваць мастака з адкрыццём выставы прыйшлі сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч, мастакі Алесь Шатэрнік і Міхась Карпук. Наведвальнікі галерэі змогуць пабачыць карціны да 24-га снежня.

Адрас галерэі “АртБлік” Мінск, вул. Някрасава, 11/34, тэлефон: (017) 232-95-53. Час працы: 11.00 — 19.00, выходныя: субота, нядзеля.

Паводле “Нашай Нівы” (www.nn.by)

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович