У Беларусі ў наступным годзе будзе ўведзена дзяржманаполія на імпарт алкаголю

Беларускі ўрад збіраецца ўвесці дзяржманаполію на імпарт алкаголю. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра гандлю Міхаіл Свянціцкі.

Паводле яго словаў, у 2008 г. квотаў на імпарт алкагольных напояў ужо не будзе. Адзіны спецімпарцёр вызначыцца на конкурснай аснове.

У беларускіх кампаніях, якія сёлета займаюцца імпартам алкаголю, пакуль устрымліваюцца ад каментараў і чакаюць з’яўлення афіцыйнага дакумента.

Нагадаем, што сёлета ў Беларусі была ўстаноўленая і дзяржманаполія на гандаль тытунём.

Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)

‹‹ на галоўную | у архіў