У Гродне з’явяцца беларускамоўная група ў дзіцячых садках

Аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкаму разам з раённымі адміністрацыямі пайшоў насустрач Бацькоўскаму камітэту ў справе арганізацыі беларускамоўных груп у дзіцячых садках.

На сустрэчы з прадстаўніком гарадской адміністрацыі абмяркоўвалася магчымасць стварэння беларускамоўных груп і інфармацыйнай кампаніі па далучэнні бацькоў да бацькоўскага камітэта.

Як паведаміў адзін з арганізатараў Бацькоўскага камітэта Ігар Кузьмініч, у выніку гэтай размовы сёння гарадскія ўлады пачалі прапрацоўваць магчымасць стварэння рознаўзроставай беларускамоўнай групы з 13-ці дзетак. Улады шукаюць фінансаванне, памяшканне і спецыялістаў, якія маглі б працаваць у ёй.

Адзначым, што на сённяшні дзень у дзіцячых садках Гродна пакуль няма аніводнай групы з беларускай мовай выхавання і навучання.

Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)

‹‹ на галоўную | у архіў