Адмоўнае сальда перавысіла 3 мільярды даляраў
Беларусі ў студзені–кастрычніку2007 г. сальда знешняга гандлю таварамі склалася адмоўным у памеры 3 мільярдаў 166,3 мільёнаў даляраў. За кастрычнік 2007 г. адмоўнае сальда павялічылася на 522 мільёны даляраў.
Аб’ём знешняга гандлю таварамі ў студзені–кастрычніку 2007 г. склаў амаль 42 мільярды даляраў, павялічыўшыся на 21.4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года. Імпарт тавараў павялічыўся на 24.6% і склаў не на шмат больш за 22,5 мільярдаў даляраў, экспарт павялічыўся на 17.9% і склаў амаль 19,5 мільярдаў даляраў, паведамляе АФН са спасылкай на Міністэрства статыстыкі і аналізу.
Пры гэтым, адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі СНД склала 5,844 мільярдаў даляраў, у гандлі з Расеяй – 6,188 мільярдаў даляраў. У гандлі з краінамі па-за СНД станоўчае сальда склала 2,678 мільярдаў даляраў.
Паводле “Хартыі’97” (www.charter97.org)
|