Прыгажэйшых паштовак не было за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі – Трусаў
Віншаваць сваіх родных і сяброў з Калядамі і Новым годам на роднай мове заклікае грамадзян Беларусі Таварыства беларускай мовы.
У звароце адзначаецца, што “у год святкавання 125-гадовых юбілеяў класікаў нашай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа і напярэдадні 200-годдзя Вінцука Дуніна-Марцінкевіча (23 студзеня 2008 года) гэта будзе варты грамадзянскі ўчынак”.
Старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа, што падобныя звароты звычайна знаходзяць водгукі ў грамадстве, нават у чынавенства. Таксама Трусаў адзначыў прыгажосць беларускіх паштовак: “Такіх прыгожых паштовак, якія з’явіліся сёлета, не выпускалі за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. І мы зараз заклікаем, каб народ менавіта на беларускіх паштоўках пасылаў па-беларуску віншаванні”.
Паводле словаў сп. Трусава, у канкурэнцыі беларускіх і расійскіх паштовак, сёлета перамагаюць айчынныя.
Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)
|