Трэба пераканаць палітычныя колы Беларусі зрабіць стаўку на дэмакратыю

23 лістапада прэм’ер польскага ўраду Дональд Туск звярнуўся да парламенту краіны з праграмнай прамовай, у якой прадставіў план працы свайго ўраду.

У частцы выступу, якая тычылася замежнай палітыкі, Туск заявіў, што “надышоў час пазітыўных пераменаў у дачыненнях з Расіяй”, і што “разуменне гэтага даспявае таксама ў Маскве”.

Адносна Беларусі кіраўнік польскага ўраду сказаў: “Задача нашай палітыкі ў дачыненні да Беларусі – пераканаць усе палітычныя колы ў гэтай краіне, што варта зрабіць стаўку на дэмакратыю”.

Паводле кіраўніка польскага ўраду, Польшча “мае абгрунтаванае імкненне быць адной са стваральніц палітыкі Еўразвязу ў дачыненні да яго ўсходніх суседзяў”.

Д. Туск: “Пашырэнне абшару бяспекі, супрацоўніцтва і дэмакратыі ў нашых усходніх суседзяў будзе мець вельмі істотны пазітыўны ўплыў на нашу будучыню і лёс усёй Еўропы”.

Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org)

‹‹ на галоўную | у архіў