Беларус з Латвіі – у альманаху Нью-Ёрка
Выйшаў з друку першы штогадовы альманах “Беларус” у Нью-Ёрку. Сярод іншых там надрукаваныя творы Станіслава Бабкевіча, актывіста беларускай суполкі Ліепаі “Мара” (Латвія).
Альманах “Беларус” дастаткова прадстаўнічае выданне беларусаў Злучаных Штатаў Амерыкі. Яно ўвабрала у сябе празаічныя i паэтычныя творы, кароткія звесткі пра іх аўтараў, іх здымкі.
Станіслаў Бабкевіч быў прыемна ўражаны, калі атрымаў гэта выданне па пошце. Ён накіраваў свае творы па электроннай пошце аўтарам альманаха, але не вельмі спадзяваўся, што яго надрукуюць. Але С. Бабкевічу пашанцавала. У альманаху “Беларус” выйшлі яго як паэтычныя, так і празаічныя творы.
Рэдкалегія альманаху выказала спадзяванні на далейшае супрацоўніцтва з С. Бабкевiчам.
Паводле www.svitanak.lv
|