У Беларусі ў 2008 годзе можа паўстаць пытанне па чарговай амністыі
Міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў не выключае, што ў 2008 г. у Беларусі будзе абмяркоўвацца пытанне аб правядзенні яшчэ адной амністыі.
Ён заявіў, што хутчэй за ўсё да 1 снежня бягучага года будзе прынятае рашэнне аб правядзенні амністыі, закон аб якой ужо прыняты дэпутатамі.
“За адзін-два месяцы мы правядзем амністыю, правядзем хутка, пасля чаго прааналізуем уплыў гэтай амністыі на грамадства, і можна будзе разглядаць пытанне аб правядзенні чарговай амністыі", — сказаў міністр.
Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)
|