У Беларусі павышаныя гранічныя рознічныя цэны на малако і мяса
У Беларусі пастановай Мінэканомікі павышаныя адпускныя рознічныя цэны на шэраг прадуктаў харчавання.
На малочныя прадукты паніжанай тлустасці (малако і кефір тлустасцю да 1,5% уключна, смятану тлустасцю да 15% уключна, тварог тлустасцю да 5%) прадугледжана павелічэнне адпускных цэн на 6%, на малако, кефір, смятану і тварог больш высокай тлустасці – да 14,8%, на ялавічыну і свініну – да 8%.
У аналагічных памерах павысяцца і рознічныя цэны на малочныя прадукты і мяса. Чарговы рост цэн чыноўнікі тлумачаць павышэннем закупачных коштаў.
Нагадаем, у лістападзе Мінэканомікі павысіла закупачныя цэны на малако ў сярэднім на 25%, на буйную рагатую жывёлу і свіней першай катэгорыі на 10%.
Паводле “Хартыя’97” (www.charter97.org)
|