Анатоль Сідарэвіч выдаў кнігу пра “фанатыка беларускай ідэі”
У Мінску ў выдавецтве “Беларускі кнігазбор” выйшла з друку кніга “Пра Івана Луцкевіча: успаміны, сведчанні”. Яна прысвечана выдатнаму беларускаму дзеячу, аднаму з ідэолагаў Беларускага Адраджэння пачатку ХХ стагоддзя Івану Луцкевічу (1881 – 1919).
Вось як ацаніў гэтую асобу складальнік кнігі, гісторык і палітык Анатоль Сідарэвіч: “Гэта быў ідэаліст, фанатык беларускай ідэі, беларускай справы. Такіх людзей цяпер трэба пашукаць…”
У савецкія часы імя Івана Луцкевіча як аднаго са стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі замоўчвалася. Анатоль Сідарэвіч з сумам кажа, што не змянілася гэтая сітуацыя і цяпер: “Ведаеце, Іван Луцкевіч нікому цяпер не цікавы. Ён не цікавы цяперашняй дзяржаве, якая “вырасла на яго плячах”. І ён не цікавы “незалежнаму грамадству”. І не цікавы сучасным палітычным сілам, у тым ліку сацыял-дэмакратыі…
Таму гэта чыста прыватная ініцыятыва, таму кніжка выйшла накладам усяго 200 экземпляраў”.
Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі” (www.belradio.fm)
|