Дазволенае святкаванне ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну 

Мінскі абласны выканаўчы камітэт дазволіў правядзенне мерапрыемстваў у мясцінах, звязаных з гісторыяй Слуцкага Збройнага Чыну. Аб гэтым паведаміў адзін з арганізатараў адзначэння гадавіны паўстання, гісторык Антон Астаповіч.

“Дзесяць дзён таму я падаў заяву на правядзенне памятных мерапрыемстваў з гэтай нагоды. І сёння мне патэлефанавалі з аблвыканкаму і паведамілі, што мерапрыемства дазволена і ўлады не супраць яго правядзення. Мы наведаем вёскі Семежава, Вызну, Грозава, дзе знаходзяцца памятныя крыжы, сам Слуцк, сядзібу Антона Белага і штаб паўстанцкага войска, дзе быў падпісаны акт паўстання. Таксама мы завітаем у Старыя Дарогі", – паведаміў  гісторык.

Слуцкі Збройны Чын – адна з важнейшых дат беларускай гісторыі.

“Абвяшчэнне БНР і паўстанне на Случчыне – для мяне гэта падзеі, найважнейшыя ў беларускай гісторыі дваццатага стагоддзя. Калі 25 сакавіка – Дзень абвяшчэнне БНР, то лістападаўскія падзеі, гэта спроба абараніць незалежнасць Беларусі. Гэта гераічная спроба захаваць Беларускую Народную Рэспубліку. Як 10-12 тысяч паўстанцаў маглі на працягу месяца змагацца супраць шматтысячнага савецкага войска? Гэтыя людзі праявілі выключную смеласць і гераізм”, - кажа Антон Астаповіч.

Паводле “Хартыі’97” (www.charter97.org)

‹‹ на галоўную | у архіў