Cвёнтэк просіць вярнуць у Беларусь ксяндза Худка
Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі кардынал Казімір Свёнтэк просіць вярнуць у Беларусь ксяндза Гжэгажа Худка, польскага грамадзяніна. Такі зварот кардынал накіраваў да старшыні Рэчыцкага райвыканкаму Аляксандра Баранава, які адмовіў настаяцелю мясцовага касцёла ў рэгістрацыі для каталіцкага служэння.
Падставай стала рэзкае выказванне ксяндза аб сітуацыі ў Беларусі, калі ён гутарыў на радзіме з журналістамі. Ксёндз Худак працаваў у нашае краіне 14 гадоў. Ад 21 лістапада яму забаронена праводзіць службы ў рэчыцкім касцёле.
Паводле Радыё “Рацыя” (www.racyja.com)
|