Памёр народны артыст СССР і Беларусі Віктар Роўда
У ноч з 17 на 18 лістапада на 87-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы памёр народны артыст СССР і Беларусі, харавы дырыжор, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Віктар Роўда.
Як паведамілі ў акадэміі музыкі, для арганізацыі і правядзення пахавання артыста створана спецыяльная камісія. Віктар Роўда нарадзіўся 10 лістапада 1921 г. у Смаргоні. У 1939 г. скончыў Віленскую дзяржаўную духоўную семінарыю, у 1951 годзе — Літоўскую кансерваторыю.
З 1951 г. Роўда выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі, быў хормайстрам Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору імя Свешнікава. З 1956 г. — хормайстар і дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Беларусі, адначасова выкладчык (з 1964 г. — загадчык кафедры) у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 1965 г. — мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор акадэмічнага хору Беларускага тэлебачання і радыё.
Паводле БелаПАН
|