У Полацку забаранілі фестываль “Рок-Кола”
Рада па каардынацыі дзейнасці праваахоўных органаў пры Полацкім гарвыканкаме прыняла рашэнне прыпыніць правядзенне фестывалю ў горадзе, які праходзіў на Полаччыне 17 год.
У пратаколе пасяджэння Рады гаворыцца: “Адзначыць нездавальняючую падрыхтоўку фестывалю беларускай музыкі “Рок-Кола” 26-27 кастрычніка 2007 г.… Лічыць немэтазгодным правядзенне ў горадзе мерапрыемстваў кшталту фестывалю “Рок-Кола”, чужацкіх гістарычнай, духоўнай спадчыне горада Полацка і Праваслаўя. Рэкамендаваць асобам, адказным за духоўнае выхаванне моладзі, устрымлівацца ад ініцыявання падобных мерапрыемстваў”.
Вось як пракаментаваў рашэнне полацкіх уладаў дырэктар фестывалю Сяргей Анішчанка: “Полацк – гэта калыска беларускага праваслаўя і духоўнасці, аднак я лічу, што закрываць фестываль – не самы лепшы спосаб выхавання рэлігійных пачуццяў у моладзі. Гісторыя Полацка пачалася праз 862 гады пасля нараджэння Хрыста, але зараз, у трэцім тысячагоддзі, рок-рух стаў часткай гісторыі горада, новай, але ўсё ж гісторыяй. На падставе такіх меркаванняў, трэба забараніць дыскатэкі, футбольных заўзятараў і шмат што іншае. “Рок-Кола” было адзіным фестывалем, падкантрольным уладам. Цяпер, верагодна, рок-н-рол зноў сыдзе ў падвалы, у андэграўнд, з якога ўсё пачыналася. Аргкамітэт фестывалю спыняе сваю дзейнасць на тэрыторыі Полацка. Ён працягне сваю працу, але цяпер, верагодна, за межамі Беларусі. Ужо цяпер паступаюць прапановы аб пераносе фестывалю на тэрыторыю Расіі”.
Паводле Радыё “Рацыя” (www.racyja.com
|