Вярхоўны суд апраўдаў С.Сямёнава, які папрасіў беларускамоўную дэкларацыю

17 лістапада гамяльчанін Сяргей Сямёнаў, вярнуўшыся з Украіны, дзе ён працуе, атрымаў па пошце пастанову старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы.

Гэтым дакументам адмяняецца пастанова суда Цэнтральнага раёна Гомеля аб прыцягненні Сямёнава да адміністрацыйнай адказнасці за адмову запоўніць мытную дэкларацыю на рускай мове.

Нагадаем, 9 жніўня пры перасячэнні беларуска-ўкраінскай мяжы Сямёнаў адмовіўся запаўняць мытную дэкларацыю на рускай мове, запатрабаваўшы даць яе бланк на беларускай мове. У адказ на гамяльчаніна склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за супраціўленне супрацоўнікам мытні. 30 жніўня гомельскі суд прызнаў Сямёнава вінаватым і аштрафаваў на 930 тысяч рублёў.

Паводле БелаПАН

‹‹ на галоўную | у архіў