Першы пераклад твораў Васіля Быкава на іўрыт
Першы раз творы Васіля Быкава былі перакладзеныя на іўрыт. Аўтарам перакладу з’яўляецца Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Беларусі сп. Зееў Бэн-Ар’е.
Прэзентацыя першай работы – перакладу расказу “Бедныя людзі” адбудзецца 11 снежня ў Ізраільскім культурна-інфармацыйным цэнтры. Пераклад быў апублікаваны ў часопісе Саюзу пісьменнікаў Ізраіля “Гаг” (“Дах”) у канцы кастрычніка 2007 г.
З. Бэн-Ар’е распавёў, што зараз ужо гатовы пераклад на іўрыт і другога апавядання В. Быкава “Вочная стаўка”. Зараз ён знаходзіцца ў рэдакцыі ізраільскага літаратурнага часопіса “Мознаім” (“Вагі”).
“Калі я даведаўся, што гэты найбуйнейшы беларускі пісьменнік ніколі не перакладаўся на іўрыт, я вырашыў запоўніць прабел пазнаёміць з яго творчасцю сваіх суайчыннікаў”, – сказаў дыпламат і дадаў, што калі першыя два пераклады знойдуць свайго чытача, ён гатовы працягнуць работу.
Па словах дыпламата, культурнае супрацоўніцтва паміж двумя краінамі паспяхова развіваецца. Так пад час XIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лiстапад-2007” адбыўся паказ ізраільскага кіно. У пачатку снежня ў беларускай сталіцы пройдзе канцэрт вядомай ізраільскай спявачкі Алоны Даніэль. А ў лютым 2008 г. Ізраіль будзе шырока прадстаўлены на Мінскім міжнародным кніжным кірмашы-выставе “Кнігі Беларусі”.
Паводле БЕЛТА
|