90 год БНР ва Украіне
Беларусы Севастопаля плануюць далучыцца да абвешчанай МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” акцыі па святкаванні 90-годдзя беларускай дзяржаўнасці і правесці шэраг мерапрыемстваў.
“Севастопальскае таварыства беларусаў імя Максіма Багдановіча ўпершыню адзначыла гадавіну БНР дзесяць год таму, - распавёў старшыня таварыства Валеры Барташ. – З таго часу мерапрыемствы праводзіліся штогод 25 сакавіка”.
У межах адзначэння 90-годдзя БНР беларусы Севастопаля запланавалі:
1) Ускладанне кветак на магілу Максіма Багдановіча ў Ялце.
2) Пікет у падтрымку незалежнасці Беларусі з узняццем вялікага бел-чырвона-белага сцяга ў цэнтры горада.
3) Правядзенне сходу, прысвечанага юбілею.
4) Публікацыя ў мясцовай газеце.
5) Прыём сяброў у сядзібе.
6) Адкрыццё выставы “Пагоні не разбіць, не спыніць, не стрымаць”.
Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
|