КХП-БНФ папярэджвае чыноўнікаў за асіміляцыю і русіфікацыю
Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя БНФ працягвае публікаваць спісы чыноўнікаў, якім дасланы матэрыял “Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва”. Паводле сяброў КХП-БНФ, гэта “папярэджанне для чыноўнікаў, якія праводзяць палітыку асіміляцыі беларусаў”.
У спісе 114 асобаў. Сярод іх старшыня Рагачоўскага райвыканкаму Віктар Банчук, шэраг дырэктараў школаў і гімназій Мінску, суддзі раённых судоў, супрацоўнікі пракуратуры і міліцыі Мінску, дырэктары мінскага трактарнага заводу і кандытарскай фабрыкі “Слодыч”.
Паводле актывіста КХП БНФ Валера Буйвала, гэтую акцыю партыя праводзіць ужо цягам трох месяцаў: “Гэта наша папярэджанне пра тое, што афіцыйныя асобы, якія здзяйсняюць палітыку асіміляцыі-русіфікацыі парушаюць законы і нашы нацыянальныя, і міжнародныя, і маральныя. Людзі надзеленыя пэўнай уладай нясуць у гэтым сэнсе асаблівую адказнасць.”
Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org)
|