диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Беларускі МЗС уручыў ноту пратэсту амбасадару ЗША

Амбасадару ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт уручаная нота пратэсту ў сувязі з санкцыямі, уведзенымі Мінфінам ЗША да канцэрна “Белнафтахім”. Пра гэта 15 лістапада паведаміў журналістам прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў.

Паводле яго слоў, ноту перадаў 15 лістапада намеснік міністра замежных спраў Беларусі Віктар Гайсёнак. У дакуменце адзначаецца, што дадзенае рашэнне ЗША парушае двухбаковыя дамоўленасці, а таксама нормы міжнароднага права. Беларускі бок патрабуе ад ЗША вярнуць арыштаваныя актывы іх уладальніку – “Белнафтахіму” – і зняць усе абмежаванні, а таксама здымае з сябе адказнасць за наступствы, якія можа пацягнуць дадзенае рашэнне ЗША ў стасунках паміж суб'ектамі гаспадарання дзвюх краін.

Нагадаем, 13 лістапада Міністэрства фінансаў ЗША замарозіла ўсё змешчаныя пад юрысдыкцыяй ЗША банкаўскія рахункі “Белнафтахіма” і яго прадстаўніцтваў у Нямеччыне, Латвіі, Украіне, Расеі і Кітаі, а таксама рахункі даччынай амерыканскай кампаніі “Белнафтахім Ю-Эс-Эй”. Акрамя таго, амерыканскім бізнесменам загаданае ўстрымацца ад кантактаў з гэтым канцэрнам. “Мы робім больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні Лукашэнкі і яго найбліжэйшых памочнікаў, уводзячы абмежаванні супраць найбуйнейшага канцэрна, які знаходзіцца пад кантролем яго рэжыму”, – матываваў дадзенае рашэнне начальнік аддзела кантролю замежных актываў Мінфіна ЗША Адам Шубін.

Як вядома, ЗША патрабуюць спыніць рэпрэсіі ў Беларусі і вызваліць палітвязняў. Раней намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэвід Крэмер адзначыў: новыя санкцыі звязаныя з тым, што беларускія ўлады адмовіліся выпусціць на свабоду палітвязняў.

“Я шкадую, што палітвязні не былі вызваленыя, наадварот, мы бачылі, што рэжым узмацніў ціск на апазіцыю і актывістаў няўрадавых арганізацый”, – заявіў прадстаўнік дзяржаўнага дэпартамента ЗША.

Паводле БелаПАН

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович