Прадпрымальнікі на Бангалоры будуць мітынгаваць за дыялог з уладамі
Мінскія ўлады дазволілі прадпрымальнікам правесці 19 лістапада мітынг у парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор. Заяўку ў Мінгарвыканкам падавалі актывісты рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва”.
Паводле арганізатараў, мітынг пройдзе з мэтай “стварэння ўмоваў для актыўнага і шырокага дыялогу паміж дзяржаўнымі органамі ўлады і прадпрымальніцкімі структурамі Беларусі”, каб палепшыць эканамічныя ўмовы “для развіцця прадпрымальніцкага патэнцыялу ў краіне”.
Прадпрымальнікі маюць намер дамагацца перамоўнага працэсу з вышэйшым кіраўніцтвам Беларусі.
Паводле БелаПАН
|