У Мінску адбудзецца вечарына памяці Сяргея Грахоўскага
14 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры адбудзецца вечарына памяці былога вязня ГУЛАГу паэта Сяргея Грахоўскага.
На вечарыне гэтаксама будуць ушаноўваць памяць прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, якіх рэпрэсавалі ў час кіравання Сталіна.
Імпрэзу ладзіць Грамадскі камітэт дзеля ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Яна праходзіць у межах абвешчанага грамадскасцю Году памяці.
Паводле Радыё “Свабода” (www.svaboda.org)
|