У Беларусі створаны Дзяржатамнагляд
Новая інстытуцыя будзе органам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яе функцыяй будзе дзяржаўнае рэгуляванне і ліцэнзаванне ў галіне бяспечнага выкарыстання атамнай энергіі, іанізуючага выпраменьвання, бяспекі радыяцыйных адкідаў.
Экс-прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі Аляксандр Вайтовіч нагадвае, што ў Беларусі да гэтага часу не прыняты закон аб выкарыстанні атамнай энергетыкі: “Гэты закон абавязкова трэба прымаць, бо гэта патрабаванне МАГАТЭ. Але пакуль цішыня, парламент маўчыць. У прынцыпе ў нас такая сістэма, што ўсё можна зрабіць вельмі хутка, калі будзе адпаведны загад. Але сумняваюся, што ў гэтай сесіі гэта магчыма, бо праект трэба ўзгадняць з МАГАТЭ”.
Кіраўнік краіны вызначыў таксама генеральнага праектыроўшчыка будучай электрастанцыі – РУП “Белніпіэнэргапрaм”. Згаданае прадпрыемства павінна адказваць за перамовы з выканаўцам інжынерных прац, абранне пляцоўкі, распрацоўку інвестыцыі і усёй тэндэрнай дакументацыі.
Паводле “Польскага радыё для замежжа” (www.polskieradio.pl/zagranica)
|