“Казачны свет” у Мінску
13 лістапада ў сталіцы стартуе фестываль дзіцячага шведскага кіно, прысвечаны 100-гадоваму юбілею Астрыд Ліндгрэн. Усе фільмы – у беларускім перакладзе.
Знакамітая казачніца ўмела не проста прыдумляць цікавыя гісторыі, яна разумела пачуцці і патрэбы дзяцей, валодала рэдкай здольнасцю казаць пра складаныя філасофскія праблемы з пазіцыі дзіцяці. А яе героі – Малы і Карслан, Пэпі доўгая панчоха і Калі Блюмквіст – назаўсёды засталіся ў памяці цэлых пакаленняў.
Увазе маленькіх гледачоў прапаноўваюцца фільмы па матывах твораў Астрыд Ліндгрэн.
Так, 13 лістапада можна праглядзець “Маленькага Нільса і Карлсана” (прыгоды хлапца, які аднойчы пачуў шоргат пад ложкам і ўбачыў там збянтэжанага маленькага хлопчыка). 14 лістапада адбудзецца паказ фільму “Усе нашы дзеці з Булербю” (прыгоды сяброў у пошуках кладаў на востраве; гэта фільм пра дзяцей, для дзяцей і для тых дарослых, якія памятаюць, што значыць быць малым). А 15 лістапада чакае стужка “Браты Львінае сэрца” (пра братоў, якія пасля смерці сустрэліся ў чарадзейнай краіне Нангіяле, дзе адважваюцца дапамагчы мясцовым жыхарам, якія церпяць ад чорнага рыцара Тэнгіла і ягонага цмока Катлы).
Усе фільмы маюць англійскія субцітры і беларускі пераклад.
Паказы адбудуцца ў кінатэатры “Цэнтральны” у 15.30 і 17.00.
Паводле “Нашай Нівы” (www.nn.by)
|